Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Сённяшняе абнаўленне ўводзіць спісы з птушкамі, каб дапамагчы карыстальнікам і камандам сачыць за выкананнем задач без выхаду з Telegram. Мы таксама дадалі прапанаваныя публікацыі — бяспечны і просты спосаб арганізаваць супрацу і рэкламу з каналамі, які таксама дае новыя магчымасці для аўтараў каналаў – напрыклад, ствараць кантэнт разам з падпісчыкамі і манетызаваць кантэнт.
Падпісчыкі Premium цяпер могуць ствараць агульныя спісы з птушкамі ў любым чаце, каб сачыць за задачамі, аб’ядноўваць намаганні камандаў — або проста спарадкаваць пакупкі і справы.
Спісы з птушкамі маюць гнуткія налады доступу, якія дазваляюць вам кантраляваць, ці могуць іншыя адзначаць задачы як выкананыя або дадаваць новыя пункты ў спіс.
Каб стварыць спіс з птушкамі, адкрыйце меню далучэнняў і націсніце «Спіс з птушкамі». Вы можаце дасылаць спісы з птушкамі ў суполкі, асабістыя чаты і ў свае захаваныя паведамленні.
Падпісчыкі цяпер могуць адпраўляць кантэнт у свае любімыя каналы ў выглядзе прапановы допісу праз інтуітыўны і аўтаматызаваны інтэрфейс.
Прапановы допісу адпраўляюцца ў каналы праз прамыя паведамленні — і могуць быць чым заўгодна: ад фан-арту да рэкламных відэа, аглядаў прадуктаў і іншага.
Вы таксама можаце ўсталяваць пэўную дату і час для допісу — або выбраць «У любы час», каб уладальнік канала вырашыў сам.
Каб прапанаваць допіс, націсніце на значок, які з'яўляецца ў радку паведамлення пры адпраўцы прамога паведамлення ў канал. Гэтая функцыя спачатку будзе даступная толькі падпісчыкам Telegram Premium.
Пры прапанове допісу вы можаце задаць цану ў Зорках Telegram або Toncoin – гэта будзе ўзнагародай уладальніку канала ў абмен на размяшчэнне.
Toncoin можна хутка дадаць на ваш рахунак у Telegram праз Fragment — што дазваляе рабіць буйнейшыя пакупкі.
Зоркі таксама можна набываць оптам праз Fragment і @PremiumBot — для карыстальнікаў камп'ютарных праграм Telegram, або тых, хто не мае доступу да Apple ці Google Pay.
Уладальнік канала атрымае сваю ўзнагароду праз 24 гадзіны пасля публікацыі — калі допіс будзе выдалены раней, Telegram аўтаматычна верне вам усю суму.
Прапановы допісаў даюць каналам любога памеру магчымасць супрацоўнічаць з падпісчыкамі і ўдзельнічаць у партнёрскіх праграмах. Усё гэта адбываецца проста ўнутры Telegram, што абараняе стваральнікаў ад махлярства і захоўвае іх прыватнасць.
Звярніце ўвагу, што з пабочнымі пастаўшчыкамі, напрыклад, Apple, пакупнікі могуць запытаць вяртанне грошай за набытыя Зоркі на працягу 21 дня — гэта можа прывесці да таго, што Зоркі будуць вылічаныя з вашага балансу. Прыняцце плацяжоў за прапанаваныя публікацыі ў Toncoin больш бяспечна, бо плацяжы ў Toncoin не могуць быць адкліканыя пакупніком.
Калі вы атрымліваеце прапанову допісу, вы можаце ўнесці праўкі ў допіс перад публікацыяй — змяніць тэкст і медыя або змяніць цану. Пасля таго, як абодва бакі зацвердзяць допіс, ён можа быць адразу апублікаваны або аўтаматычна запланаваны на пэўны час.
На сёння гэта ўсё — мы вернемся, як толькі адзначым наступны набор новых функцый у нашым спісе.
1 ліпеня, 2025
Каманда Telegram