Сумарызацыя ад ШІ, новы дызайн і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
AI Summaries, New Design and More

Першае абнаўленне Telegram у 2026 годзе прыносіць яшчэ больш інтэрфейсаў Liquid Glass на iOS і сумарызацыю з дапамогай штучнага інтэлекту для паведамленняў у каналах — усё гэта створана для максімальнай прыватнасці і абароны асабістых звестак карыстальнікаў.

Сумарызацыя ад ШІ

Доўгія паведамленні ў каналах цяпер могуць быць імгненна рэзюмаваныя — каб вы маглі хутка азнаёміцца з апошнімі навінамі і не губляць працоўнага настрою ў зацяжным чытанні. Старонкі імгненнага прагляду атрымліваюць аўтаматычны кароткі змест ад ШІ ўверсе.

Новыя сумарызацыі ад ШІ працуюць на аснове мадэляў з адкрытым зыходным кодам, якія запускаюцца на Cocoonдэцэнтралізаванай сетцы, створанай для максімізацыі прыватнасці. У Cocoon кожны запыт надзейна шыфруецца для абароны звестак карыстальнікаў.

Cocoon можна інтэграваць у любую праграму са штучным інтэлектам — даведайцеся больш у падрабязнай дакументацыі для распрацоўшчыкаў.

Новы дызайн

Telegram для iOS цяпер цалкам падтрымлівае Liquid Glass — з празрыстымі элементамі і прыгожымі эфектамі дысперсіі святла па ўсёй праграме.

Вы можаце кіраваць эфектамі інтэрфейсу, каб максімальна павялічыць прадукцыйнасць і падаўжаць час працы ад батарэі у Налады > Рэжым эканоміі энергіі.

Шчаслівага Новага году!

У 2025 годзе Telegram запусціў больш за 75 новых функцый у рамках 14 буйных абнаўленняў. Гэта ў сярэднім 26 дзён паміж абнаўленнямі, а часам усяго 8 дзён — як, напрыклад, на тыдні, калі мы запусцілі бяспечныя групавыя выклікі і кірмаш падарункаў.

Зычым вам цудоўнага Новага года, напоўненага інавацыямі, натхненнем і дасягненнямі, якімі вы будзеце ганарыцца.


3 студзеня, 2026
Каманда Telegram