Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Сённяшняе абнаўленне ўводзіць глабальны пошук па публічных допісах у Telegram, упарадкаванне гісторый у альбомы, і падарункаў — у калекцыі, кіраванне ботамі праз новую стыльную міні-праграму — і многае іншае.
У пошуку з’явілася ўкладка «Допісы», дзе вы можаце бачыць адпаведныя вынікі з публічных каналаў. Гэта робіць яшчэ прасцейшым пошук канкрэтнай інфармацыі і прагляд разнастайных крыніц у адным вокамгненна хуткім інтэрфейсе.
Пошук па допісаў першапачаткова даступны карыстальнікам Telegram Premium — тым, хто дапамагае трымаць Telegram бясплатным, хуткім і бяспечным для больш чым мільярда карыстальнікаў па ўсім свеце.
Вашы любімыя гісторыі з адпачынку, фота гадаванцаў і шмат чаго яшчэ цяпер можна сабраць у альбомы гісторый у вашым профілі — каб ствараць падборкі вашых лепшых прыгод і любімых мемаў.
Бізнесы і стваральнікі кантэнту, якія публікуюць гісторыі ў сваім канале, таксама могуць выкарыстоўваць альбомы, каб прадстаўляць прадукты для кліентаў або групаваць кантэнт у плэйлісты.
Каб дадаць гісторыі ў альбом, перайдзіце на ўкладку «Публікацыі» у вашым профілі або канале і націсніце «Дадаць альбом».
Цяпер вы можаце групаваць падарункі ў вашым профілі або канале ў калекцыі — па тэме, рэдкасці або любой іншай характарыстыцы.
Адзін і той жа падарунак можа з'яўляцца ў некалькіх калекцыях, што дазваляе ствараць неабмежаваную колькасць камбінацый. Калекцыі таксама падтрымліваюць наладжвальныя фільтры для зручнага прагляду.
Каб дадаць падарункі ў калекцыю, адкрыйце ўкладку «Падарункі» у вашым профілі або ў канале, выберыце падарунак і націсніце «Дадаць у калекцыю».
Профілі ў Telegram цяпер паказваюць значок з лікавым рэйтынгам, які разлічваецца на падставе агульнага аб’ёму паспяховых транзакцый, здзейсненых з дапамогай Зорак Telegram.
Гэта падкрэслівае ваш узровень у Telegram і дапамагае ўладальнікам каналаў бачыць, што вам можна давяраць, калі вы прапануеце допісы або адпраўляеце паведамленні.
Набыццё падарункаў, адпраўка платных паведамленняў і аплата прапанаваных допісаў з дапамогай Зорак павышае ваш рэйтынг. Аднак, калі вы вяртаеце грошы за Зоркі або пераўтвараеце падарункі у Зоркі, ваш рэйтынг знізіцца.
Падарункі Telegram настолькі папулярныя, што новыя выпускі распрадаюцца за лічаныя хвіліны. Хоць вы заўсёды можаце купіць падарункі ў іншых на кірмашы падарункаў, мы хочам, каб яшчэ больш людзей атрымлівалі падарункі адразу пасля запуску.
Хутка мы збіраемся ўвесці новы тып падарунка — даступны толькі для карыстальнікаў Telegram Premium, і кожны чалавек зможа набыць толькі абмежаваную колькасць. Сачыце за навінамі!
Пераважная большасць падарункаў у Telegram усё яшчэ даступная ўсім карыстальнікам — толькі пэўныя наборы падарункаў з абмежаваным выпускам будуць патрабаваць Premium для пакупкі.
Распрацоўшчыкі ботаў і міні-праграм цяпер могуць кіраваць імі ў новай міні-праграме @BotFather — ад стварэння ботаў да абнаўлення налад, значкоў і апісанняў.
Любы распрацоўшчык можа ствараць стыльныя міні-праграмы, якія падтрымліваюць поўнаэкранны рэжым, падпіскі, хуткі доступ з галоўнага экрана, геалакацыю, адсочванне руху — і многае іншае.
Хочаце ствараць сэрвісы і гульні для больш чым 1 мільярда карыстальнікаў Telegram? Пачніце тут.
Гэта ўсё для сённяшняга абнаўлення — хутка мы вернемся з новай калекцыяй (альбо альбомам?) новых функцый.
31 ліпеня, 2025
Каманда Telegram