Абарона змесціва, выдаленне па датах, кіраванне прыладамі і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Абарона змесціва, выдаленне па датах, кіраванне прыладамі і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне дадае інструменты для абмежавання захавання змесціва ў суполках і каналах, магчымасць выдаліць паведамленне ў пэўную дату ці за перыяд часу, новыя спосабы кіравання аўтарызаванымі прыладамі, магчымасць ананімна размяшчаць паведамленні ў публічных суполках ад імя вашых каналаў — і гэта яшчэ не ўсё!

Абарона змесціва ў суполках і каналах

Мы хочам дапамагчы стваральнікам кантэнту абараніць іх творчасць у Telegram і дадаць упэўненасці, што да яе будзе мець доступ толькі мэтавая аўдыторыя.

Уладальнікі суполак і каналаў, якія хочуць, каб іх допісы дасягалі толькі ўдзельнікаў, могуць абмежаваць перасылку паведамленняў з чата, што таксама забараняе здымкі экранаў і захаванне медыяфайлаў у допісах.

Каб забараніць ці дазволіць карыстальнікам перасылку паведамленняў з чата, адкрыйце старонку звестак аб суполцы або канале > Тып суполкі / Тып канала > Абмежаваць захаванне змесціва.

Выдаленне паведамленняў па датах

Карыстальнікі Telegram маюць поўны кантроль над сваім лічбавым адбіткам і могуць у любы момант выдаліць паведамленні з любога чата. А з гэтым абнаўленнем вы цяпер можаце ачысціць гісторыю чата за пэўную дату ці перыяд часу у любым асабістым чаце.

Каб адкрыць календар, даткніцеся да «бурбалкі» з датай, якая ўсплывае падчас гартання, а пасля выберыце дні для выдалення гісторыі.

Пакуль што выдаленне гісторыі чата па датах працуе толькі ў асабістых чатах, але паведамленні ў любым чаце могуць быць наладжаны на аўтавыдаленне праз дзень, тыдзень або месяц па адпраўцы.

Кіраванне далучанымі прыладамі

Вы можаце карыстацца Telegram на ўсіх сваіх прыладах у адначассе, і меню «Прылады» дазваляе вам сачыць і кантраляваць аўтарызацыі ў ваш уліковы запіс. Мы дадалі новую кнопку для хуткай аўтарызацыі камп’ютараў і наладу для аўтаматычнага выхаду з уліковага запісу на прыладах, якія пэўны час застаюцца неактыўнымі.

Націсніце на любую прыладу ў спісе, каб прагледзець звесткі аб ёй і дазволіць прымаць выклікі або распачынаць новыя сакрэтныя чаты праз яе.

Telegram даступны для ўсіх платформ — на старонцы telegram.org/apps можна спампаваць праграму для любой вашай прылады.

Ананімныя паведамленні ў публічных суполках

Публічныя суполкі і каментарыі каналаў дазваляюць абмяркоўваць любую тэму з тысячамі людзей у адначассе. З дапамогай гэтых суполак нашы карыстальнікі і абаранялі дэмакратыю, і размаўлялі з фанатамі — і мы вырашылі даць ім магчымасць пісаць ад імя канала у гэтых чатах.

Націсніце на аватар профілю побач з полем уводу паведамлення і выберыце адзін з вашых каналаў — і ўсе адпраўленыя пасля гэтага паведамленні будуць мець назву і аватар канала, заместа імя і фота вашага асабістага ўліковага запіса.

Уверсе «бурбалак» паведамленняў таксама будзе паказвацца назва вашага канала.

Новыя спосабы ўваходу праз выклік

Ад сёння некаторым мабільным прыладам будзе даступная магчымасць увайсці праз выклік ад Telegram — неабходна ўвесці некалькі лічбаў нумара тэлефона, які тэлефануе вам заместа атрымання кода ў тэкставым паведамленні.

Адказы на запыт на далучэнне

Калі вы пакідаеце запыт на далучэнне да суполкі або канала, і кіраўнік адказвае вам паведамленнем, то вы будзеце бачыць назву гэтай суполкі або канала уверсе вашага чата.

Таксама боты-кіраўнікі змогуць пісаць тым карыстальнікам, якія падалі запыт на далучэнне да іх чата, нават калі карыстальнік да гэтага не запускаў бота. Гэта адкрывае безліч магчымасцяў: ад простага тлумачэння правілаў суполкі перад далучэннем да паўнавартаснага іспыту або запыту ахвяравання на падтрымку аўтараў канала.

Глабальныя тэмы чатаў для Android

У верасні мы дадалі 8 новых тэм, якімі можна было вылучаць асобныя чаты – і цяпер іх можна дастасаваць да ўсёй праграмы на Android (а карыстальнікі iOS ужо мелі такую магчымасць з мінулага абнаўлення).

Налады чата былі поўнасцю перапрацаваныя, даючы новым тэмам пярэдні план. Зробленыя камандай Telegram, кожная з тэм мае дзённы і начны рэжым, каляровыя анімаваныя фоны і градыентныя «бурбалкі» паведамленняў.

І, як усякую іншую тэму, іх можа змяняць пад сябе — да прыкладу, змяніць колеры ўзору. Каб прагледзець дадатковыя магчымасці і налады, націсніце «Прагляд тэм», каб рэдагаваць або распаўсюдзіць свае стварэнні.

Распазнаванне тэксту на iOS 13+

На прыладах з iOS 13 і вышэй распазнаванне тэксту працуе на відарысах у чатах Telegram, дазваляючы вам хутка вылучаць і капіяваць тэкст, нават не адкрываючы клавіятуры. Сам тэкст не перадаецца нікуды па-за вашу прыладу, усе працэдуры адбываюцца на ёй.

Падтрымка розных моў у гэтай функцыі рэалізуецца кампаніяй Apple, так што як ваша мова яшчэ не трапіла ў спіс, то сачыце за будучымі абнаўленнямі iOS.

Фармаціраванне тэксту ў подпісах да медыяфайлаў на iOS

Крыху тоўстага або курсіўнага тэксту стварае правільнае адценне сэнсу ў паведамленні, так што цяпер можаце свабодна карыстацца усімі опцыямі фармаціравання у подпісах да медыяфайлаў – уключна са стварэннем спасылак.

Дарэчы, перш чым вы спытаецеся «а для Android?» – на Android гэта і так можна было рабіць. 😉

Змена дызайну старонкі звестак на iOS

Кантакты, суполкі і каналы цяпер маюць новыя старонкі звестак у новым стылі iOS 15.

Змена дызайну старонкі звестак на iOS

І пакуль што ўсё. Давайце праверым, ці паспеем мы зрабіць яшчэ нешта да канца года.


7 снежня, 2021
Каманда Telegram

Іншыя навіны

그룹을 위한 스토리와 8가지 추가 기능

텔레그램은 9가지 새로운 기능으로 그룹 내 대화를 전혀 다른 수준으로 끌어올려 다대다 커뮤니케이션을 재정의합니다. 이제 그룹은 스토리를 게시하고 그들의 프로필 페이지에 게시물로 저장할 수 있습니다. 그룹은 독특한 배경화면과 상태를 설정할 수 있으며, 그룹의 프로필 커버의 색상과 로고 또는 링크 스타일에 이르기까지 가장 세부적인…
29 Лют, 2024

저장한 메시지 2.0, 일회용 음성 메시지 및 8가지 추가 기능

1월 동안, 저희는 텔레그램에 10가지 새로운 기능을 추가했습니다 – 업그레이드된 저장한 메시지, 재생 후 삭제되는 일회용 음성 및 영상 메시지, 언제 당신의 메시지가 읽혔는지를 보여주는 상세한 읽음 확인 등 포함하여 더 많은 기능들이 있습니다.
31 Сту, 2024

다채로운 전화, 타노스 스냅 효과 및 대규모 봇 업데이트

텔레그램의 2023년 10번째 업데이트는 향상된 전화 기능을 추가하여 성능을 개선하고 배터리 소모를 적게시키는 다채로운 색상의 새로운 디자인 적용, 메시지 삭제시 적용되는 새로운 증발 효과, 그리고 텔레그램 역사상 가장 큰 봇 업데이트 등을 포함하고 있습니다.
31 Сне, 2023

채널 외관, 스토리 게시 등

이번 텔레그램 크리스마스 업데이트에서 채널은 배경화면, 이모지 상태 및 프로필 로고를 설정할 수 있고, 사용자는 채널 메시지를 스토리에 재게시할 수 있으며, 텔레그램 프리미엄을 한 번에 여러 사람에게 제공할 수 있으며, 경품 행사에 추가 상품을 포함할 수 있습니다.
23 Сне, 2023