Паведамленні за «Зоркі», замацаваныя падарункі, платформа верыфікацыі 2.0 і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Зорныя паведамленні, замацаваныя падарункі, платформа верифікацыі 2.0 і іншае

Сённяшняе абнаўленне дае стваральнікам кантэнту і публічным асобам больш кантролю над сваёй прыватнасцю, прапаноўваючы новыя спосабы манетызацыі іх папулярнасці. Цяпер вы можаце фільтраваць уваходныя паведамленні, абараняць свой спакой і зарабляць «Зоркі» Telegram — застаючыся на сувязі са сваёй аўдыторыяй.

Гэтае абнаўленне таксама ўводзіць старонку звестак для новых чатаў для прадухілення махлярства, магчымасць набыць падпіску Telegram Premium за «Зоркі», а яшчэ — рлатформу верыфікацыі 2.0, якая дапамагае стартапам эканоміць на праверцы карыстальнікаў —і шмат чаго яшчэ!

Кантроль уваходных паведамленняў з дапамогай «Зорак»

Калі вы атрымліваеце шмат паведамленняў, вы цяпер можаце ўсталяваць плату за ўваходныя паведамленні ад карыстальнікаў, якія не ўваходзяць у вашы кантакты. Гэта забяспечвае, што толькі тыя, хто сапраўды цэніць ваш час, могуць звязацца з вамі — даючы вам поўны кантроль над вашымі паведамленнямі, а таксама дазваляючы зарабляць «Зоркі» за вашу ўвагу.

З гэтай функцыяй вы можаце:

  • Адфільтраваць непажаданыя паведамленні і пазбегнуць перагрузкі непрачытанымі паведамленнямі.
  • Забяспечыць, каб кожнае атрыманае паведамленне было значным — незнаёмыя людзі могуць звязацца з вамі толькі ў тым выпадку, калі яны гатовыя адправіць «Зоркі».
  • Манетызаваць вашу папулярнасць, захоўваючы пры гэтым вашу прыватнасць і спакой.
  • Заставацца адкрытымі для новых размоў, абараняючы свой уліковы запіс ад спаму і «смеццевых» паведамленняў.

Гэтая налада таксама можа быць ужыта да суполак і каментарыяў у каналах, каб размовы заставаліся змястоўнымі і свабоднымі ад спаму. Уладальнікі суполак такім чынам могуць манетызаваць сваю супольнасць і зарабляць «Зоркі».

Гнуткія налады і імгненныя вяртанні

Паведамленні за «Зоркі» маюць свае налады — вы можаце дазволіць пэўным карыстальнікам або ўдзельнікам пэўных суполак адпраўляць вам паведамленні бясплатна. І калі вам калі-небудзь спатрэбіцца зрабіць выключэнне пасля адпраўкі паведамлення, вы можаце імгненна вярнуць «Зоркі» адным націскам.

Як уключыць платныя паведамленні

• У асабістых чатах: Пераканайцеся, што ў вас ёсць Telegram Premium, затым перайдзіце ў Налады > Прыватнасць і бяспека > Паведамленні.
• У суполках: Уключыце «Платныя паведамленні» у раздзеле «Паўнамоцтвы».

Кіруйце сваімі перапіскамі, абараняйце свой час і ператварайце сваю папулярнасць у магчымасці — з чыстымі і ўпарадкаванымі ўваходнымі паведамленнямі!

Даведайцеся, хто вам піша, з дапамогай пацверджання кантактаў

Цяпер, калі хтосьці звонку вашых кантактаў піша вам упершыню, вы ўбачыце старонку з падрабязнымі звесткамі, якая дапаможа вам выявіць махлярства, пазбегнуць імітатараў і праверыць, з кім вы размаўляеце — яшчэ да таго, як вы адкажаце.

Гэтая старонка дае вам важную інфармацыю пра адпраўніка, уключаючы:

  • Краіну (на аснове нумара тэлефона).
  • Любую агульную суполку, якую вы маеце разам.
  • Дату далучэння да Telegram — каб вы маглі заўважыць новыя ўліковыя запісы.
  • Дату абнаўлення імя карыстальніка або фота профілю — зручны спосаб выявіць раптоўныя змены асобы.
  • Ясныя паказчыкі, якія паказваюць, ці з'яўляецца карыстальнік афіцыйным уліковым запісам, мае верыфікацыю ад пабочных сервісаў, ці з'яўляецца звычайным карыстальнікам.

З гэтай новай функцыяй вы кантралюеце, хто прыцягвае вашу ўвагу — больш ніякіх цьмяных меркаванняў пра невядомых адпраўнікоў, або падману ад імітатараў. Незалежна ад таго, ці размаўляеце вы з патэнцыйным супрацоўнікам, фанатам або новым сябрам, у вас будуць звесткі, неабходныя для прыняцця рашэння аб узаемадзеянні — лёгка і з упэўненасцю.

Падпіска Premium за «Зоркі»

Цяпер вы можаце ператварыць вашы «Зоркі» ў магчымасці Telegram Premium. Выкарыстоўвайце ваш баланс, каб набыць падпіску або падарыце Premium сябрам — без дадатковых выдаткаў.

Зарабілі «Зоркі» з платных паведамленняў? Няхай яны пакрываюць вашу падпіску на Premium кожны месяц — без намаганняў!

Як абнавіць або падарыць Premium:

  • Для сябе: Перайдзіце ў Налады > Telegram Premium і падпішыцеся.
  • Для іншых: Адкрыйце профіль, націсніце ⋮ / ⋯ > Адправіць падарунак.

Атрымлівайце асалоду ад эксклюзіўных функцый, хутчэйшых загрузак, карыстальніцкіх эмодзі і шмат чаго яшчэ — усё гэта дзякуючы вашым «Зоркам»!

Вывад «Зорак» праз Fragment

Карыстальнікі і суполкі, якія зарабляюць «Зоркі» Telegram праз платныя паведамленні, могуць выводзіць іх праз Fragment, пераўтвараючы «Зоркі» ў каштоўныя ўзнагароды. Гэтыя ўзнагароды можна адразу выкарыстоўваць для пакупкі рэкламы ў Telegram, калекцыйных прадметаў на блакчэйне TON і шмат чаго яшчэ.

Вывад «Зорак» праз Fragment

З аперацыйных прычын «Зоркі» могуць быць зняты праз 21 дзень пасля іх атрымання.

Кіраванне балансам «Зорак» суполкі

Уладальнікі суполак, якія атрымліваюць «Зоркі» праз платныя паведамленні, цяпер могуць праглядаць і кіраваць балансам «Зорак» сваёй суполкі непасрэдна з профілю суполкі. Так становіцца прасцей сачыць за заробленымі «Зоркамі» і інвеставаць іх на патрэбы суполкі.

Замацаваныя падарункі ў профілі

У дадатак да нашэння вашага любімага падарунка, вы цяпер можаце прымацаваць да 6 іншых падарункаў, каб паказаць іх як на ўкладцы падарункаў, так і на вокладцы профілю.

Вы можаце праглядаць, сартаваць і замацоўваць свае падарункі ў Наладах > Мой профіль > Падарункі.

Трансляцыя Chromecast на Android

Карыстальнікі Android цяпер могуць трансляваць відэа непасрэдна на свае прылады Chromecast. Няважна, ці вы глядзіце мемы з сябрамі, прадстаўляеце важны кантэнт на сустрэчы — хай усё змесціцца на вялікім экране!

Трансляцыя Chromecast на Android

Як трансляваць: Адкрыйце відэа, націсніце на значок Налады і выберыце Chromecast.

Эканомце яшчэ больш на верыфікацыі карыстальнікаў

Telegram Gateway — гэта эканамічна эфектыўнае і арыентаванае на прыватнасць рашэнне для аўтэнтыфікацыі карыстальнікаў, якое дазваляе бізнесу правяраць нумары тэлефонаў сваіх кліентаў праз Telegram за невялікую частку кошту традыцыйных SMS.

Платформа верыфікацыі Telegram ужо была ў 9 разоў таннейшая за іншыя сервісы, а цяпер яна стала на 20% больш эканамічнай! Сённяшняе абнаўленне дазваляе распрацоўшчыкам ўсталяваць максімальны час дастаўкі — калі код не будзе дастаўлены ў гэты прамежак часу, ён аўтаматычна вяртаецца.

Верыфікацыя праз SMS у іншых месцах можа каштаваць $0.50 або больш за паведамленне, у той час як Telegram Gateway прапануе аўтэнтыфікацыю ўсяго за $0.01.

Гэта абсалютна бясплатна для тэстаў — што дазволіць стартапам скарачаць непатрэбныя выдаткі і засяродзіцца на стварэнні выдатных прадуктаў. Даведайцеся больш у нашым падрабязным дапаможніку і пачніце эканоміць сёння!

🚀 Гэта ўсё на сёння — але рыхтуйцеся, гэта мы толькі разагрэліся на вясновыя абнаўленні Telegram!


7 сакавіка, 2025,
Каманда Telegram

Іншыя навіны

پیام با ستاره، هدایای سنجاق شده، پلتفرم تایید 2.0 و موارد بیشتر

به‌روزرسانی امروز، علاوه بر ارائه‌ی روش‌های جدید کسب درآمد به تولیدکنندگان محتوا و افراد معروف، کنترل بیشتری بر حریم خصوصی در اختیار آن‌ها…
7 Сак, 2025

جستجوی استیکرها بر پایه‌ی هوش مصنوعی، ویدیوهای بهبود یافته و موارد بیشتر

در به‌روزرسانی امروز، قابلیت‌هایی از جمله جستجو بین میلیون‌ها استیکر با استفاده از هوش مصنوعی، کپی کردن لینک زمان کنونی ویدیو، تنظیم عکس…
12 Лют, 2025

تنظیم هدایای کلکسیونی به عنوان وضعیت، انتقال هدایا به بلاکچین، هدیه دادن به کانال‌ها و موارد دیگر

در به‌روزرسانی امروز، ۶ قابلیت جدید از جمله امکان تنظیم هدایا به عنوان اموجی وضعیت، انتقال…
24 Сту, 2025

هدایای کلکسیونی، فیلترهای جستجوی پیام و موارد بیشتر

در هفدهمین به‌روزرسانی سال ۲۰۲۴ تلگرام، قابلیت‌هایی از جمله هدایای کلکسیونی با قابلیت انتقال یا ارسال دوباره به دیگران، واکنش به رویدادهای…
1 Сту, 2025